Dec 24, 2008 14:42
Гісторыю знайшла недзе ў тырнэце:
Адна жанчынка завяла сабе котачку. Пухнатая сяброўка аказалася надзіва ласкавай, прыгожай ды разумнай. Адное толькі сапсавала яе імідж - гэта звычка вайстрыць кіпці аб новую дарагую гаспадыніну канапу. І вось як толькі котка спрабавала коцнуць канапу кіпцём, жанчынка (выключна ў прафілактычных мэтах) брала котку за шкірку ды выкідала з хаты на двор. І вось з часам кемлівая котачка уцяміла, што калі ёй хочыцца на сьвежае паветра, трэба падраць гаспадыніну канапу :)
чужыя коткі