Скорагаворки

Mar 18, 2008 13:55

.
***********************************

З бабранятамi бабры
Робяць грэблю ў бары.
Рады ўвесь бабрыны род:
Будзе грэбля цераз брод.

(Х.Ляшкевiч)

************************************

Села Мышка на мармышку:
“Памагу рыбачыць Мішку:
Падчаплю я шчупака
Без прынады, без кручка…”
Зняў з мармышкі Мышку Мішка:
“Ты рыбач у норцы, Мышка!”

*************************************

Скорагаворка - блытаніна

Лора на лаве
Сядзела і лоўка
Так гаварыла
Скорагаворку:
„Скорагаворка
На лаве сядзела,
Лоўка на Лору
З лавы глядзела.
Ускочыла з лавы
І ўселася лоўка
Проста на Лору
Скорагаворка!”

(Ігар Сідарук)
Previous post Next post
Up