(no subject)

Sep 02, 2007 18:27

Пачынаем :)

Першым крокам будзе Сабор Святога Віта. Ён на самой справе таксама і Вацлава і Войтека, але больш вядомы пад імём толькі першага.
Ну-с, Прага, Градчаны, паехалі

Уразілі вітражы. Але ж трэба сказаць, вітражы я наогул люблю.










Базіліка





Выгляд са званіцы





Таксама са званіцы, Малая Страна. Гэта такі раён вакол Градчан. Масты цераз Ўлтаву. Вось гэны, што злева, бліжэйшы -- гэта знакаміты Карлаў мост.





Чартоўка, рачушка, што ўпадае ва Ўлтаву каля Карлава мосту. На ёй шмат млынавых колаў дагэтуль. Не ведаю, ці працоўныя яны, але маляунічыя -- факт.





Гэта набярэжная з Народным тэатрам. Вунь тот пампезны нязграбны палац -- "наш адказ Чэмберлену" (быў пабудаваны ў адказ немцам на іх элегантны Рудальфініум -- у тым жа радку двумя мастамі левее, тут не відаць)





Святая Альжбета на Карлавым масту





Яшчэ Карлаў мост і Ўлтава ва ўсю шырыню. Ну, амаль...





Пра "Злату Прагу" -- гэт яны навралі. Нічога залатога ці жоўтага няма. Дахі ўсе чырвоныя, толькі некалькі чорных -- на высокіх цёмных гатычных (у сэнсе-такі "готических" :)) вежах, ды некалькі медных, зялёных ад часу -- на барочных касцёлах.
Толькі потым пачынаеш разумець, што яна неяк інакш златая. Бо дарагая вельмі ва ўсіх сэнсах :) Плыня нейкай важкай і вартай памяці, якую нясуць гэтыя вуліцы і саборы, прасочваецца праз брукаванку...
Previous post Next post
Up