![](http://ic.pics.livejournal.com/ahuapill/10834417/20068/20068_900.jpg)
Прызнацца, большую частку песень з новай плыткі "Петли Пристрастия" я ўжо чуў на іх канцэртах. Ужо тады стала зразумела, што Ілля Чарапко-Самахвалаў і кампанія працягваюць прытрымлівацца абранага імі стыля, які быў выпрацаваны падчас запісу першага альбома.
Яркія гітарныя лініі з гаражным, "грязным" гукам. Прастата ў пабудове кампазіцый. Дэпрэсіўна-маніякальныя тэксты. Знаходджане падобных рыс у мызыцы іншых выканаўцаў многія залічваюць ў адмоўныя асаблівасці. Ставяць ярлыкі і г.д. Але датычна "Петли Пристрастия" гэтая сукупнасць мінусаў ператвараецца ў вялікі тоўсты плюс: атмасферна безвыходнасці, шэрасці, алкагольнага рашу. Дзякуючы гэтаму кожны альбом трымае ў напружанні, ад першай і да апошняй ноты. Праз гэта нельга выдзеліць адзін хіт, які б выцягваў альбом, ці наадварот прахадныя кампазіцыі. "Петля Пристрастия" - валодаюць магічнай асаблівасцю: кожная з песень ідэальная сама па сабе.
Што датычна трэцяга нумарнога альбома - "Фабос". Ілля напярэдадні рэлізу альбома прызнаваўся, што хлопцы стараліся максімальна спросціць аранжыроўкі. Сапраўды другі альбом: "Гипнодея" выклікаў у многіх пытанні. Непадрыхтаваным слухачом не ўспрымаліся эксперыменты з рванымі памерамі і тэмпамі. Складвалася ўражанне, што "Петля" прыўнасіць ў сваю музыку элементы прог-року. На мой погляд гэта быў цікавы музычны вопыт. Можна прывесці шмат прыкладаў, калі спрашчэнне музычнага матэрыяла прыводзіла да дэградацыі каллектываў.
Як ні парадаксальна, але дадзенае спрашчэнне пайшло на карысць музыкам. Трэкі прыдбалі больш атмасфернасці. А гучанне напамінае першую плытку гурта: "Всем доволен". Структура альбома напамінае сінусоіду ці зебру, каму як падабаецца. Першыя тры трэкі нагнятаюць атмасферу адіноцтва. Безабароннасці чалавека перад спакусамі сучаснага свету (Я и алкоголь). Дэградацыю лірычнага героя на фоне урбаністычных карцін (ТЭЦ). Роздумы пра смерць і безвыходнасць (Царапина). Некаторае прасвятленне, як адзінокі прамень восеньскага сонца, якое прабіваецца скрозь шчыльныя свінцовыя хмары, аказваюць трэкі "Элегантный народ", які закранае тэмы аднатыпнасці і абмежаванасці большасці, і "Небо-Молот", якая прымушае горка ўсміхнуцца. Такая сабе самаіронія. Паміж імі знаходзіцца трэк "Киберпанк" гіпертрафаная алюзія на шлях развіцця сучаснага індустрыяльнага грамадства.
Завяршаецца альбом зноў чорнай паласой: "Оно" - песня-самапошук лірычнага героя. "Клетка" - апакаліптычны трэк, за аснову якога, здаецца, пакладзена эвалюцыя і дэградацыя. "Сатурн" - песня пра спробу схавацца з дапамогай алкаголю ад паранаідальных адчуванняў. "Гомункул" - неідэальнасць чалавечага цела, нават яго агіднасць, боязь чалавека перад хваробамі. Апошні трэк выдзяляецца сярод астатніх. Хоць закранаемая тэма упісваецца ў канцэпцыю альбома, але ў музычным і лірычным плане яна дае надзею:
"Не так это страшно,
примат развивается,
пока продолжается,
эволюция."
У выніку мы маем магчымасць дакрануцца да ідэальнага пост-рокавага гучання з моцнымі, дэпрэссіўнымі і неардынарнымі тэкстамі. Ян Кёрціс, недзе ўдалечыні, пацірае ручкі, а "Фобос" - на дадзены момант бачыцца найлепшым прэтэндэнтам на званне "Альбом года".