Раман-С

Aug 01, 2012 15:34


Мая любая п'е марціні без гарэлкі ці соку,

Нават без аліўкі на шпажцы ад кактэлю.

Начуе пад чыстым небам, а не за калючым дротам,

Там дзе не спыняюцца вагоны метрапалітэну.

Вельмі-вельмі даўно была паслухмянай дзяўчынкай,

Пасля, калі надакучыла, зляпіла з сябе бізнес-ледзі.

Не прызнавала паўночных пацалункаў і пылкіх абдымкаў,

Пакуль не з'явіўся той паўп'яны лонданскі дэндзі.

Які напіваўся віскі, цеплым без содавай і без леду,

Спяваў у пабах Вэст-Энда граючы на кантрабасе і саксафоне,

Вяселыя матывы з даўно спіўшыміся сябрамі па м'юзік-холу,

І нават не думаў аб роднаснай душы і бізнес-леді ў адным флаконе.

Гісторыі гэтай магло і не быць, але бляцкае надвор'е Лондана,

Дазволіла сыйсціся на Бэйкер-стрыт дзвюм рознапалярным катэгорыям

людзей, якія складаюць сацыяльныя слаі насельніцтва гэтага горада

Сплесція ў адно цэлае нястачы фунта на віскі і паўночнай мелнахоліі.

Было шмат потнага сэксу і яшчэ болей размоваў за жыцце, падушам,

І ніхто не заўважыў як адбылася змена позаў з камасутры і прыярытэтаў,

Я даведаўся ўсе пра бізнес-планы і як выжна выконваць план,

Яна--пра прыгажосць адзіноты, алкагольную залежнасць і пах нікатыну ў паверты.

З той пары мы разам п'ем марціні без гарэлкі ці соку,

Закусваем пацалункамі, цыгарэтным дымам, ды песьнямі Морысана.

Начуем пад чыстым небам і ў ложку разам пакрываемся потам,

І не бачым зранку, ні Лондан ні сраныя вагоны яго метрапалітэну.

Мае вершы

Previous post Next post
Up