Щупальце с планеты Х

Apr 20, 2010 00:40

Сёння прыйшоў з вучобы, разагрэў макароны, і ўплятаючы іх прысеў ля тэлеывізара. Я, прызнацца, страшна люблю папераключаць каналы. Прыпыніўся на канале СТВ, якраз паказвалі паўтор праграммы Музычны рынг, якраз іграў гурт "СТОКС", а мне іх музычка падабаецца, не тое што вельмі, але... Сяджу і думаю, а хто ж разам з імі выступаць будзе. Бачу назву - КАСІАПЕЯ. Ну, думаю, нейкая рэтра шалупонь ціпа "Землян".
А вось і не! На сцэне з'явіліся тры мужыкі з накладнымі вусамі, чырвонымі кругамі на шчоках, як ў мотрешекъ, і ў белых сукенках аля 17 стагоддзе. Ужо стала цікава... А калі пачалі спяваць, я зразумеў: "ПАПАЎ!". Гэта проста нешта, ніколі нават падумаць не мог што ў Беларусі можа існаваць такі класны інді-тэатральны гурт.
Матыўчыкі танцавальна-настальгічныя, высокі "дэбільны"( у добрым сэнсе) вакал, амаль дзіцячыя, па прастаце тэксты, але дарослыя па напаўненню. Проста шык.

Каб не быць галаслоўным:
Щупальце с планеты Х
http://www.youtube.com/watch?v=9irSVeQXatE

Микки-Маус из Тибета
http://www.youtube.com/watch?v=yoOrp9eVzvw

Вось такі я дыгінірат))) Падабаецца мне ўсякае такое, заўважыўшы, што людзі заціскаюць нос і праходзяць міма.

Чалавек настрою, Музыка

Previous post Next post
Up