Пра што думаецца...

Jan 22, 2016 00:52

Сяджу ва ўкраінскім Чарнігаве. Рамантую прымус, нікога не кранаю, іншым разам пераглядаю беларускую стужку ў ФБ і наракаю: не, ну якога хера я нарадзіўся ў гэтай Беларусі? Ну хіба мае бацькі не маглі нарадзіцца якімі амерыканцамі, ці французамі, ці палякамі ці тымі ж украінцамі, дзе няма ані хаўрусу з Ардою, ані галоўнага вусатага хаўросніка?
А потым прыгадваю сваіх Дзядоў, свае гомельскія ды друйскія краявіды, вандроўкі па нашай краіне, сваіх сяброў дый увогуле людзей, якіх бачыў. Ды не, думаю - хай гэта яны нам зайздросцяць. І амерыканцы, і французы, і палякі. Хіба што не ўкраінцы - бо нашы браты. А Арда хай на хер згарыць, і каб унукі Хуйла збівалі ягонымі рэбрамі яблыкі з тае дзічкі, якая вырасце на ягонай магіле.
Гэта, напэўна, і ёсць праўдзівыя беларускія талерантнасць і памяркоўнасць.
Previous post Next post
Up