"Пастой" шырока практыкаваўся задоўга да 1928году. Недзе чытаў, што "маскаль" з слова, якое азначала жыхара Залесся (ВМК), дарэчы, выкарыстоўваецца нават зараз на поўначы былой Наўгародскай рэспублікі, стала абразлівым менавіта тады, калі жыхарам заваеваных Расійскай Імперыяй тэрыторый Рэчы Паспалітай пачалі падсяляць " на пастой" расейскіх жаўнераў. За пастой павінен быў плаціль жаўнер, якому выдаваліся на тое грошы, кшталту "камандзіровачных". Карміць "постояльцев" гаспадары не былі абавязанымі, але ....Разумееце, што куды яны б дзеліся. Але за "покорм" жаўнеры так сама абавязаны былі плаціць. Хтосьці дабрасумленна плаціў, большасьць лічыла , што няхай туземцы радуюцца, што іх ашчаслівілі сваёй прысутнасьцю цывілізаваныя людзі :) У мае бабулі на пастоі былі немцы. Не ў захапленні ад іх была. А пасля спалілі хату. А да таго яе, мужык якой пайшоў дабрасумленна ваяваць у Чырвоную Армію, абрабавалі тыя, хто не пажадаў ісьці ваяваць за ўладу, якая іх перад тым абрабавала, але потым сталі т.з. партызанамі. А пасля і веску бацькі мае бабулі (майго прадзеда) спалілі немцы, а жыахроў адправілі ў канцлагер. Калі бабуля з дзецьмі, перахварэўшымі тыфам, вярнулася на выпаленае мінулае, то тыя, хто быў у партызанах, сталі старшынямі, аграномамі, брыгадзірамі і дапамагаць той, чый мужык дабрасумленна ваяваў, не жадалі. Вайна справа жорсткая, Вы павінны ведаць. Таму ў жаўнерах інтэлігенцыі няма чаго рабіць. Як казалі ў СА "Чем больше в армии дубов, тем крепче наша оборона" І хаця я з маленства марыў стаць ваенным, як мае дзядзькі, пасля вучэбкі, службы на Дарніцы, а пасля ваеннай вучэльні, зразумеў - я надта шмат думаю, капаюся ў сабе, каб быць прафесійным ваенным. Яны і павінны быць гэткімі простымі салдатамі Урфінджуса:)
Яно ўсё слушна, але ж у 1928 годзе ў Гомелі вайны не было. А што да немцаў - таксама стаялі ў нас на пастоі. Прабабка з прадзедам уцяклі ад іх да сваякоў у родную вёску Баршчоўка, што пад Рэчыцай.
У мае бабулі на пастоі былі немцы. Не ў захапленні ад іх была. А пасля спалілі хату. А да таго яе, мужык якой пайшоў дабрасумленна ваяваць у Чырвоную Армію, абрабавалі тыя, хто не пажадаў ісьці ваяваць за ўладу, якая іх перад тым абрабавала, але потым сталі т.з. партызанамі. А пасля і веску бацькі мае бабулі (майго прадзеда) спалілі немцы, а жыахроў адправілі ў канцлагер. Калі бабуля з дзецьмі, перахварэўшымі тыфам, вярнулася на выпаленае мінулае, то тыя, хто быў у партызанах, сталі старшынямі, аграномамі, брыгадзірамі і дапамагаць той, чый мужык дабрасумленна ваяваў, не жадалі.
Вайна справа жорсткая, Вы павінны ведаць. Таму ў жаўнерах інтэлігенцыі няма чаго рабіць. Як казалі ў СА "Чем больше в армии дубов, тем крепче наша оборона" І хаця я з маленства марыў стаць ваенным, як мае дзядзькі, пасля вучэбкі, службы на Дарніцы, а пасля ваеннай вучэльні, зразумеў - я надта шмат думаю, капаюся ў сабе, каб быць прафесійным ваенным. Яны і павінны быць гэткімі простымі салдатамі Урфінджуса:)
Reply
Reply
Leave a comment