Пра паліткарэктнасць у літаратуры

Sep 30, 2015 21:17

Быў калісці такі пісьменнік ангельскі Чарлз Дыкенс. І напісаў гэты Чарлз Дыкенс “Прыгоды Олівера Твіста”. Там, сярод іншых, быў даволі агідны персанаж - містэр Феджын, яўрэй, утрымальнік банды малалетніх злачынцаў.
Быў такі бельгійскі франкамоўны пісьменнік Шарль дэ Костэр, які напісаў “Легенду пра Уленшпігеля”. Тамака, як хто не памятае, каталікі - даволі гнюсные персанажы, практычна ўсе, без выключэння.
Быў яшчэ такі расейскі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі. Дык у яго ўсе палякі, стафажныя персанажы - выключна дробныя мярзотнікі, ад “Злачынства і пакарання” і да “Братоў Карамазавых”.
А яшчэ быў такі Мікола Гогаль з “Тараса Бульбам” (антысеміцкія і антыпольскія закіды), а яшчэ -- Міхаіл Булгакаў з відавочнай нянавісцю да ўсяго ўкраінскага, і Язэп Бродскі са знакамітым “На незалежнасць Украіны” (зрэшты, расейцаў, як па мне, Язэп Бродскі не любіў яшчэ больш за ўкраінцаў), і Леанід Андрэеў з рознымі антынямецкім навэлкамі, і Рэдзьярд Кіплінг са знакамітым вершам “Тубылец”.
Спіс можна працягнуць яшчэ на колькі пагонных метраў, проста даю тых аўтараў, якія першымі прыгадаліся.
Калі б цяпер, з прычыны “непаліткарэктнасці” Дыкенса і Гогаля забараніць як “антысемітаў”, дэ Костэра - як “рэлігійнага экстрэміста”, Дастаеўскага - як “антыпольскага аўтара”, ды і астатніх з самых розных нагод таксама забараніць - ці было б ад гэтага лягчэй?
Літаратуру нельга вымяраць лінейкай “паліткарэктнасці”. Пісьменнік мае права пісаць як хоча, і пра што хоча, а ўжо пагаджацца ці не - справа чытача. Бо інакш атрымаецца тая ж ленінская “Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура”, толькі з іншым знакам.
А наступным стане смяротны прысуд пісьменніку, рыхтык, як Салману Рушдзі з “Сатанінскімі сурамі”.
Previous post Next post
Up