Бываюць дні, калі хочацца збегчы ад рытма горада ў якое-небудзь таямнічае месца.
І вось апошнія крокі-пружынкі па мяккай зямлі, і дрэвы адкрываюць цудоўнае чорнае люстэрка ў сярэдзіне незвычайнага для Беларусі, амаль скандынаўскага, леса: Бяздонка.
Я іду па залатым восеньскім манеткам вакол возера, а лес па-сяброўску вітаецца галасамі птушак, і паказвае сваіх жыхароў: вось на старым дрэве пасяліліся іншапланетныя здані, а вось ля вады можна сустрэць такого лясуна, а там - сярод кустоў - можна пабачыць яскравую істоту. Пад нагамі бачу маленькіх драўляных змеек, што выбраліся пагрэцца на цеплым сонейке перад зімой.))
Іду далей і возера прапануе прайсці да яго па шляху ў падводны свет. Не вырашаюся. І тады лес-гаспадар прапануе адпачыць і частуе буякамі ды салодкімі журавіны.
Цішыня, спакой, размова з вадой і зямлей.
Я - абноўленая - вяртаюся ў вялікі свет.