Як мы на фотасэсіі ў Крэва пабывалі

Nov 09, 2009 13:41

Патэлефанавалі нам аднойчы фатографы з Універсітэта культуры і папрасілі пабыць для іх мадэлямі па тэме сярэднявечнага вандроўнага тэатра.
"Ого!" - сказалі мы, - "А давайце!"
"тады паехалі ў Крэва." - сказалі яны.

Але аказалася, што гэты фотаплэнэр яны спланавалі як раз на той дзень, калі старыя Ольсы ў Гальшанах свой дзень народзінаў святкавалі. І куды мы таксама ехалі, каб павіншаваць іх.

"Хм..." - сказалі мы.
І выйсце было знойдзена: мы паехалі ў Крэва перад Гальшанамі (добра, што яны побач), рана-раненька, мы сонныя, фатографы сонныя, халодна, а Крэва - у тумане...

Вось пара фотак ад А.Клешчука












А гэта мы ўжо ў Гальшаны выязджаем :)



ДыГрыза, тэатр, фотасэсія

Previous post Next post
Up