Частка 2. Медываль па-еўрапейскі ці Цікавыя назіранні
Sep 18, 2009 00:06
Цікава, што ў само паняцце “медываль” еўрапейцы укладаюць іншае значэнне, чым мы. У нас у гэты стыль упісваюцца гурты кшталту Ольсаў, а там - Haggard і Faun... Да і публіка дзялілася на некалькі відаў: у асноўным - готы і пад-готы, таксама было шмат фэнтэзюшнікаў (але ад нашых яны адрозніваліся строямі і напаўненнем у галавах). На фестывалі ў якасці фонавага афармлення былі сярэднявечная і фэнтэзійная ярмаркі, а таксама выступы тэатральных і фаерных гуртоў (куды мы і трапілі). Таму яшчэ адной часткай публікі былі людзі, якія па свайму віду нагадвалі рэканструктараў.
І яшчэ адно цікавае назіранне: 50% гэтай публікі састаўлялі далека не маладыя людзі.
Віды готаў, падготаў, фэнтэзюшнікаў і інш
Напэўна, адзін з самых старых наведвальнікаў фестываля :)