(no subject)

Jan 06, 2011 14:05

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць:
„Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
...Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам земля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя - папутнікі сярод небёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?”

quotation

Previous post
Up