"Схвацішся за яйца, бо прапала масла!.."

Feb 29, 2012 02:48

Тааак. Шарэпку па сутнасці сказалі, што ён у Менску непатрэбны. У адказ на гэта ЕС вырашыў, што калі так, то іншым амбасадарам таксама няма чаго тут рабіць, няхай з'яжджаюць.
Апошні падобны дыпламатычны скандал меў месца ў 1998 годзе, калі з'ехаць з Драздоў папрасілі некалькіх амбасадараў. На маю прыватную думку апошняя падобная хваля абсурду мела месца ўвесну 2011 года, калі ў Менску адбываліся шматлікія суды над удзельнікамі Плошчы. Чарговая хваля, "наступны пайшоў".
Што адбываецца ў Беларусі? Пакуль што я бачу, што пэўныя людзі выконваюць сваю працу, то бок. Журналісты данеслі навіну да паспалітага народу, аналітыкі прааналізавалі, прэс-секрэтары пракаментавалі. Што народ на гэта? "Ой как плоха, што ж цяпер будзе...". І гэта мы ўжо праходзілі, ніхіль нові. А што будзе? Правільна, НІЧОГА.
Што цікава, фрэнд-стужка не выбухнула пляядай пастоў, як я думала. Не, вядома, некалькі з'явілася, але шмат хто альбо не адрэагаваў ніяк, альбо змясціў нейкія зусім іншыя рэчы і навіны, я б іх назвала "з нармалёвага жыцця". Правільна, навошта, мы паспрабуем захаваць яснасць думкі пры няяснай сітуацыі. Мы паспрабуем жыць далей нармалёва (мы і навіны можа не чытаем?), нельга ж толькі пра палітыку. Толькі вось калі даколі прабаваць ігнараваць пэўныя непрыемныя рэчы, то ў пэўным моманце гэта ўжо не будзе мець ніякага сэнсу. У кагосьці была Solidarność, у кагосьці Občanské fórum, а што ў нас?
Пакуль што нешматлікія абмеркаванні з рознымі пераважна адукаванымі людзьмі далі мне пэўны матэрыял для мыслення. zelanton абсалютна слушна ставіць пытанне, мяне гэта таксама цікавіць. Пэўныя асобы, якія прэтэндуюць на нейкі аўтарытэт у палітычнай сферы, прынамсі так званай "апазіцыйнай", болей за тое, на лідарства, як на дадзены момант толькі выказалі свае думкі. Але гэта і я раблю, напрыклад гэтым пастом. Некаторыя сябры з-за мяжы выказваюць мне меркаванне, што дарэчы быў бы які-небудзь невялікі бунт. Але не ў гэтай краіне. Не з такімі людзьмі.
Пару слоў пра пазіцыю ЕС. Па-мойму яны ўжо проста не ведаюць што рабіць. Але паціху пачынаюць злавацца. Годнасць жа ж таксама не праглынеш. Ніякая іхняя палітыка пакуль не прынесла вынікаў - ні пуга, ні пернік. Але яны і не прынясуць. У іх ёсць грошы - з таго, чым можна прывабіць афіцыйны Менск. Але грошы можна - пакуль што - цягнуць і з Расіі, а там не гуляюцца ў дэмакратыю.

туплю, пляваць мы хацелі, наш доблестный, Наш дом Газпром

Previous post Next post
Up