Цытата дня. Альбо перліна дня.

Jun 07, 2012 22:05

Я ўжо прызвычаілася да таго, што да нас на працу прыходзяць розныя людзі. І кажуць яны розныя рэчы. І думаюць яны па-рознаму. Але сярод іх сустракаецца шмат такіх, якія ўпэўненыя ў сваёй... ну не тое, каб геніяльнасці, але... кхмм... скажам так, сваіх выбітных здольнасцях.
Сяджу сёння, вычытваю чарговы "шэдэўр", аўтарка сядзіць побач, перыядычна ўстаўляючы: "А может быть вот здесь ешше... Как Вы думаете?... Ілі лучше не стоіт? А может... Ой, а что-то у вас тут уехало куда-то... А зачем Вы зачерківаете?" ітд ітп.
Ладна, падыходзіць дырэктар. Гадзінкі праз тры напэўна. Ну і Місіс Конгеніяльнасць да яго значыцца: "Ой, у вас тут такая девочка харошая, умненькая, такой образованный ребенок..." Дырэктар глядзіць на яе спадылба: "Думаете ребенок? Ты у нас ребенок?"
Не паспяваю я раскрыць рот, каб сказаць, што "так, вядома!", як чую з-за спіны:

- Конечно ребенок! ЕСЛІ СТІХІ ЕШШЕ НЕ ПІШЕТ, ЗНАЧІТ РЕБЕНОК.

праца

Previous post Next post
Up