Нарэшці дайшлі рукі(ці ногі), каб напісаць адказы на пытанні майго любімага
andoracа.
1. Якая твая любімая пара году?
Самы пачатак вясны, яшчэ з дзяцінства. Напэўна таму, што яна ў мяне асацыюецца яшчэ з халодным надвор'ем, але з'яўляецца цёпленькае сонейка... і калі вярталіся са школы, то можна было зняць шапку, і ісці дамоў, як дарослая))))
А пасля школы можна было пайсці на выган, і папялёхацца ў талай вадзе, якой заўсёды было так шмат, як рака))))
2. Ці захоўваеш ты крыўды на людзей? На мяне?
Не магу я доўга крыўдзіцца, нават калі і хачу :) Калі што-небудзь не вельмі значнае, маёй крыўды хапае максімум на некалькі гадзін. Калі ўжо што пасур'ёзней, то пару дзён.
А на цябе я крыўдзіцца не магу, таксама не хачу, каб ты крыўдзіўся на мяне. Даруй, калі раптам што не так ;)
3. Ці хацела б што-небудзь памяняць у жыцці?
Ведаеш, напэўна не. Мне падабаецца, як ўсё ў мяне складваецца, і магчыма б гэтага небыло, калі б я не зрабіла тое, ці іншае. Таму не)))
Вось толькі калі я каго абразіла, ці пакрыўдзіла, прабачце, калі ласка. Я не са зла...
4. Ты хочаш застацца за мяжой ці вярнуцца ў Беларусь?
На дадзены момант хачу быць за мяжой, пакуль не атрымаю доктара. А як там карта далей ляжа - невядома. Ды і з цяжкасцю мне маё далейшае жыццё ўяўляуцца. Планы мяняюцца кожны дзень :)
5. Каго ты лічыш сваім найлепшым сябрам?
Хе-хе! З найшоў, што пытаць))) Ведаеш ты адну такую Малую :))))
1. Пакідаеце камэнтар да гэтага паста са згодай на ўдзел у інтэрвію.
2. Я задаю вам 5 любых пытаньняў пра вас і вашае жыцьцё.
3. Такую самую інструкцыю і вашыя адказы на мае пытаньні вы разьмяшчаеце ў сябе ў журнале.