Iмпрэза “Песня помніць…”, прысвечаная фальклору ў творчасці беларускіх паэтэс другой паловы ХХ ст

Oct 29, 2012 13:05

Заўтра, 30 кастрычніка 2012 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза “Песня помніць…”, прысвечаная фальклору ў творчасці беларускіх паэтэс другой паловы ХХ стагоддзя.

У праграме мерапрыемства - выступленні паэтэс Антаніны Хатэнкі, Галіны Каржанеўскай, Ніны Шкляравай, а таксама самабытныя спевы этнагурта “Сёмуха”.

Вечарына ладзіцца ў экспазіцыйнай зале, дзе прадстаўлена літаратурна-дакументальная выстава “Апякункі паэтычных нябёсаў” (Жыццёвы і творчы шлях беларускіх паэтэс).

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).Кантактныя тэлефоны: (017) 334-56-21, 334-86-22.

Уваход вольны
Previous post Next post
Up