Першая сустрэча ў межах конкурса "Пераклад Drupal" адбудзецца 4 сакавіка ў "Арт-сядзібе".
Актывісты Фаланстэра запрашаюць жадаючых далучыцца да перакладу Drupal на беларускую мову. На першым мерапрыемстве вы зможаце даведацца, што такое Drupal, навошта яго перакладаць і як гэта рабіць? Таксама будзе праведзены майстар-клас па ўсталяванню Drupal.
Мы чакаем вас 4 сакавіка а 16.00 у "Арт-сядзібе" па адрасе: вул. Куйбышава, 22, гандлёвы дом "Гарызонт", другі паверх.
Працягласць сустрэчы - 2 гадзіны
Прыходзь сам ды прыводзь сяброў!
Не чакайце нядзелі, пачынайце дзейнічаць ужо зараз!
Падрабязней пра конкурс на сайце
drupal-sliot.by