Салон-дыскусія "Жаночы характар": 2 сакавіка

Feb 27, 2012 16:15

Прома-група ВЮ прадстаўляе

2 сакавіка 2012 (пятніца)
Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12а)
18.00

ЖАНОЧЫ ХАРАКТАР
Салон-дыскусія

Вольга АКУЛІЧ, Ала БЫКОЎСКАЯ, Святлана ДЗЯНІСАВА, Ірына КЛІМКОВІЧ, Валярына КУСТАВА, Таццяна СІВЕЦ, Аксана СПРЫНЧАН

Спецыяльны госць -- бард Наталля ПУШКАРОВА

Вядучыя - Вікторыя Ляйкоўская (Трэнас) і Юлія Новік

Чакаем вас! Уваход вольны.


Напярэдадні Міжнароднага жаночага свята прома-група ВЮ сумесна з бібліятэкай імя Цёткі запрашае на незвычайную сустрэчу. Гераіні салона-дыскусіі “Жаночы характар” не проста творцы, але і арганізатары, кіраўнікі адметных культурных праектаў, што ўзбагачаюць нацыянальную прастору. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да фармату салона-дыскусіі: задавайце пытанні - правакацыйныя і не вельмі - творчым дзяўчатам і знаёмцеся з актуальнымі і цікавымі з’явамі сучаснай беларускай культуры.

Пра ўдзельніц:

Вольга Акуліч - журналіст, музыкант, фронтвумэн гурта “Верасень”, аўтар праекта “Штомесяц 13-га па-беларуску”
Ала Быкоўская - выхавацель, стваральніца хатняга агменю, мама
Святлана Дзянісава - галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”
Ірына Клімковіч -- публіцыст, даследчык беларускай міфалогіі, выканаўчы дырэктар этнагістарычнага цэнтра “Явар”
Валярына Кустава - літаратарка, мастацтвазнаўца, аўтар ідэі і адзін з каардынатараў ініцыятывы “Твой фэст”
Таццяна Сівец - пісьменніца, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”
Аксана Спрынчан - літаратарка, дырэктар Паэтычнага тэатра АРТ.С.

творческая встреча, литература, вход свободный, минск, літаратура

Previous post Next post
Up