Фінал Фэсту аднаго верша 12 студзеня. Творы прымаюцца да 5 студзеня

Jan 03, 2012 14:51

Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43” запрашае:

Вечарына па выніках ФЕСТЫВАЛЮ АДНАГО ВЕРША
12 студзеня 2012 (чацвер)
Музей Купалы (вул. Я. Купалы, 4)
18.00

Вершы (пакуль што) прымаюцца да 5 студзеня
Мова: любая
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна на адрас
gggbbb2007@gmail.com
або
dorefa@yandex.ru

даслаць (з пазнакай “фэст”) ліст, які змяшчае:

1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага
тэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).

Сябры журы Фэсту-2011:
1. Алесь Камоцкi, паэт, музыка
2. Андрэй Хадановіч, Беларускi ПЭН-цэнтр
3. Андрэй Васілеўскі, “Новый мир” (РФ);
4. Вiктар Шнiп, “Мастацкая лiтаратура”
5. Вольга Базылёва-Клiмко, паэт, пераможца Фэсту-2007 i 2008 гг.
6. Дзмітры Строцаў, паэт, выдавец
7. Кірыл Кавальджы, інтэрнэт-часопіс “Пралог” (Фонд СЭІП) (РФ);
8. Людмiла Рублеўская, літаратар, кіраўнік суполкі “Лiтаратурнае прадмесце”
9. Наталля Капа, “Нёман”
10. Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнавец
11. Сяргей Пукст, паэт, музыка
12. Юры Сапажкоў, “Нёман”<\lj-cut>

творческая встреча, вечарына, литература, вход свободный, Минск

Previous post Next post
Up