Tropical Bass
13 Октябрь 2011 г. · 20:00 - 01:00
Пасярод восеньскага холаду 34mag.net і Euroradio.fm запрашаюць забіць нуду ў спякотным афрыканска-лацінскім гета.
Колькі пра трапічны бас ні пішы (
http://34mag.net/post/muzyka-web-20/), а пакуль сам пад яго дупай не патрасеш - не зразумееш, чаму гэтая музыка ўскалыхнула бабульку-Еўропу. У вас з’явіўся ўнікальны шанец!
Вечарына адбудзецца 13 кастрычніка. Вы можаце а) патусіць у «Малацэ» за два дні да яго закрыцця; б) трапіць на першую ў Беларусі Tropical Bass паці.
Саўнд, замяшаны на паўднёвых рытмах і вайбах, аздоблены магутным басам, створаць:
- stereobeaver (BY-LT) - ghetto funk, moombahsoul, cumbia
- Korney (BY) - baile funk, kuduro, moombahton
- электронны саўнд лацінскіх фавэл дапоўніць лайф-перкусія ад Maggog
Нашы мастакі абсалютна бясплатна размалююць ваш фэйс у вобразы мексіканскага свята смерці.
Пачынаючы з 22:00 кожны ахвотны можа паўдзельнічаць у візуальным шоу l.a.s.e.r t.a.g ад Gonzaj і пакінуць віртуальны лазерны тэг на сценах легендарнага бара.
Пачатак: 20:00
Бар «Малако», пр-т Незалежнасці, 37а
Уваход вольны!!!
14/10 happy milky end
14 Октябрь 2011 г. · 23:00 - 03:00
Drink'n'dance
Предпоследняя возможность лицезреть Божественное Трио в храме Бахуса и пригубить амброзии с колой.
Пьём и танцуем с 11 и до конца
Вход: Чек-бар 25000
Апошняя Кропля
15 Октябрь 2011 г. · 18:00 - 06:00
Ну што? Пара развітвацца з любімым барам, дапіваць ў ім апошняе бухло і спадзявацца на сустрэчу ў новым цудоўным месцы. Гэтая вечарына - падзяка вам - усім, хто ўвесь гэты час быў з намі, бо менавіта вамі стваралася атмасфера, за якую Малако, мы спадзяемся, будуць памятаць.
Мы разам з часопісам 34mag.net сабралі для вас большасць дзіджэяў, якія гэтыя паўтары гады ставілі ў нас сваё музло
Папярэдні лайн-ап выглядае наступным чынам:
6.00-7.30
Alex DeBronhe
7.30 - 9.00
Diamoss Roll
09-10.30
Skiba
10.30-12
Drink-n-dance
12-1.30
Alex.D
01.30-03
PapaBo
03-04.30
Pudra
4.30-6.00
Endemic
Прыходзьце - маханём па апошняй кроплі!
Уваход вольны!!!