10 лістапада: вечар памяці Алеся Салаўя, прэзентацыя кнігі

Nov 07, 2010 21:03

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае ўсіх жадаючых

10 лістапада а 17-й гадзіне
на сустрэчу з паэзіей
аднаго з вядучых паэтаў беларускай эміграцыі ХХ стагоддзя
АЛЕСЯ САЛАЎЯ

“ЗЯ ЦЯБЕ МАЁ СЭРЦА БАЛЕЛА, ДАРАГАЯ МАЯ БЕЛАРУСЬ…”

У праграме прэзентацыя першай кнігі
Алеся Салаўя на радзіме
“ТВОРЫ: ПАЭЗІЯ, ПРОЗА, ЛІСТЫ”

“Дарагая Бацькаўшчына жыве ў нашых сэрцах, пяшчотна цепліцца ў пачуццях, яснее, не гасне ў думках ззяйным хараством”
(Алесь Салавей)

Сярод запрошаных на вечарыну выдатныя паэты, даследчыкі -
Міхась Скобла, Анатоль Сідарэвіч,
Валянціна Трыгубовіч, Генадзь Бураўкін і інш.
Сваімі ўспамінамі падзеліцца даўні сябар Алеся Салаўя,
адзін са старэйшых нашых паэтаў Мікола Аўрамчык

Траецкае прадмесце, вул М.Багдановіча, 15.

творческая встреча, литература, вход свободный

Previous post Next post
Up