Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС
прадстаўляе:
5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу
(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)
штогадовы літаратурна-мастацкі праект
“Выявы-2009” - спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.
Вас чакаe “Дыялог зорак”:
Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,
Віктар Жыбуль і Джэці,
Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,
Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,
Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,
Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,
А таксама:
“Госць на біс” - зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,
“Спецыяльны госць” - вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,
“Дэбют Выяваў”- фотамастак і паэтка Ірына Агеева.
У праграме - прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь - Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.
Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!
Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”
КГУ "Золотое крэсиво", УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома
Каардынатары праекта:
Юлія Новік Тэл. +37529 5627427, +37529 3497398, E-mail: novik.julia@gmail.com
http://julienovik.unblog.frВіка Трэнас Тэл. +37529 5607793, +37529 1354495, E-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/ Падрабязней пра нас і пра тое, як можна да нас далучыцца:
ВЫЯВЫ-2009: ДЫЯЛОГ ЗОРАК
Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта.
Сёлета ў падрыхтоўцы “Выяваў” задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх - пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. Прома-група ВЮ прапануе гледачам адмысловыя рубрыкі: “Спецыяльны госць”, “Удзельнік на біс”, “Дэбют “Выяваў”. Шаноўныя госці змогуць атрымаць кружэлку “Блакітны Свін” і бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі беларускімі коміксамі.
Удзельнікі «Выяваў» - творцы новай фармацыі, людзі нестандартнага мыслення. Яны гатовыя да смелых эстэтычных штукарстваў, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі праекта практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай. “Выявы” чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва.
Колькі словаў пра нашых сяброў.
Асобная падзяка нашаму дызайнеру Дар'і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com), да якой можна звяртацца, калі Вам неабходна з густам і ў сучасным стылі аформіць інтэр’ер кватэры або офіса, а таксама стварыць дзейсную, функцыянальную і арыгінальную рэкламную прадукцыю (лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар’я).
Калі Вы жадаеце мець і развіваць уласны сайт з арыгінальным запамінальным дызайнам, распрацаваць фірмовы стыль, лагатып ці візітоўку, Вас чакаюць у дызайн-студыі PIX
http://pix.by, маладой, але вельмі крэатыўнай.
Раздрукаваць фотаздымкі ў любым фармаце ў выдатнай якасці, набыць і аформіць фотаальбомы і атрымаць увесь комплекс фотапаслуг можна ў прафесійным фотасалоне "FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр" (вул. Рэвалюцыйная 1,
http://www.fotomax.by/, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88).
На сайце Родныя вобразы
http://www.rv-blr.com/ Вы знойдзеце прыгожыя краявіды, унікальную падборку сучасных і класічных твораў, цікавыя інтэрв’ю, анонсы і фотарэпартажы з культурных мерапрыемстваў і многае іншае.
Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама сайтамі:
Тэатр рускага раманса
http://rusromans.com/Суполка “Сучасная беларуская літаратура”
http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/Выдавецтва “Галіяфы”
http://www.goliafy.com/Галерэя "Подземка"
http://podzemka.org/Галерэя сучаснага мастацтва Ў
http://ygallery.by/Урбан: часопіс пра гарадскую культуру
http://www.urban.by/Рэсурс “Будзьма!”
http://budzma.org/Паэтычны тэатр АРТ.С.
http://art-s.by/"Новая Эўропа" - часопіс для тых, хто думае па-еўрапейску
http://www.n-europe.eu/ Літара
http://litara.net/ Часопіс "Дзеяслоў"
http://www.dziejaslou.by/ Маладзёжны рэсурс
http://generation.by/ “МЫ” - культурныя навіны
http://mi.byІнфармацыйны партал
http://naviny.by Сайт барда Таццяны Беланогай
http://www.bielanohaja.org/ЗАБЕЙ!ИНФО
http://zabej.info/Беларуская афіша
http://community.livejournal.com/afisha_by/<\lj-cut>