Mar 04, 2009 16:31
5 сакавіка пры падтрымцы кампаніі “БУДЗЬМА!” мае адбыцца прэзэнтацыя SMS-п’есКІ “Дарога і Шлях” Алеся АНЦІПЕНКІ і Аксаны СПРЫНЧАН, выдадзенай выдавецтвам “ГАЛІЯФЫ”.
Вас чакае незабыўная сустрэча са знакавымі асобамі беларускае культуры Валянцінам АКУДОВІЧАМ, Карынай АНЦІПЕНКАЙ, Уладзімерам АРЛОВЫМ, Міхасём БАШУРАМ, Пятром ВАСЮЧЭНКАМ, Зьміцерам ВІШНЁВЫМ, Леанідам ДРАНЬКО-МАЙСЮКОМ, “ЖАБАЙ У КАЛЯІНЕ”, Максімам ЖБАНКОВЫМ, Ярашам МАЛІШЭЎСКІМ, Алесем ПАШКЕВІЧАМ, Вікай ТРЭНАС і інш.
На слушную “Дарогу і Шлях” цягам вечара будзе скіроўваць бард, паэт, актор і мэнэджэр пазытыўнай, творчай энэргіі непараўнальны Віктар ШАЛКЕВІЧ.
Усе “дарогі і шляхі” ў чацьвер 5 сакавіка а 18.00 вядуць у Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3). І не хавайцеся ў прарослую за зіму бульбу - уваход вольны.
творческая встреча,
5 марта 2009,
литература