“Залаты апостраф - 2007”

Nov 28, 2008 13:09

У межах кампаніі “Будзьма!” 3 снежня ў менскім Палацы мастацтва па адрасе вул. Казлова, 3 адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Залаты апостраф - 2007”. У праграме вечарыны: ушанаванне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі ў 2007 годзе, а таксама прэзентацыя новых кніг з серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”.
У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Кудравец, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі.
Пачатак вечарыны ў 18 гадзін. Уваход вольны.

творческая встреча, литература, минск, 3 декабря 2008

Previous post Next post
Up