Сінгл "Мора зімы" музыканта, лідара гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юрыя Несцярэнкі нядаўна быў прэзентаваны на Тузіне Гітоў. Гэта ўжо трэці сінгл, які анансуе яго новы беларускамоўны альбом "Аэрапланы ў вырай".
Напрыканцы мінулага года меламаны змаглі пачуць і ацаніць яшчэ дзве абсалютна новыя песні --
"Аэрапланы ў вырай" і
"Пэўныя знакі".
Кампазіцыя "Мора зімы" напісана на верш вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Пра свой новы альбом, які рыхтуецца ўжо каля пяці гадоў, і пра "Мора зімы" музыкант распавядае тут:
http://tuzin.fm/performer/mp3/581/mora-zimy.html. Там жа, напрыканцы артыкула, можна паслухаць гэты трэк.
З 21 лютага па 7 сакавіка песня "Мора зімы" ўдзельнічае ў хіт-парадзе на Тузіне гітоў:
http://tuzin.fm/gitparad.html.
Запрашаем Вас паслухаць і ацаніць творчасць Юрыя.
Галасаваць можна кожны дзень, аднак для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце вось па гэтай спасылцы:
http://tuzin.fm/login.html.