Беларускамоўным

Sep 10, 2018 10:18

Посмотрите, какая чудесная вещь у asnoru https://asnoru.livejournal.com/32556.html

...Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман - наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата. ...

...Мы хадзілі ў горад з нашым выхавальнікам дзядзькам Пашам. Нейкі немец спыніў нас і смяяўся над намі. Ён казаў, што мы маленькі народец і мы павінны падпарадкоўвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралі вайну нас цяпер будуць рабіць палякамі. ...

...У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвішча яго Казлаўскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Літвы і ўсе мы станем літоўцамі. ...

...Мы гулялі з дзядзькам Пашам па набярэжнай ля Старога замка. Там сустрэўся нам нейкі паляк. Яны з дзядзькам Пашам разгаварыліся. Паляк гэты стаў даказваць, што Гродна заўседы было польскім і хутка зямля гэтая зноў адыйдзе да Польшчы, якая ўжо збіраецца з сіламі, каб зямлю гэтую канчаткова забраць сабе. Дзядзька Паша слухаў яго і толькі грозна вырушыў брывамі, а паляк усё казаў нешта. Потым ён стаў размахваць рукамі і нават крычаць, што і Брэст - іх горад, і што Менск - польскі, і далёкі Віцебск павінен належаць Польшчы, а не маскалям. А наш дзядзька Паша толькі моўчкі высмаркаўся. Тады паляк стаў казаць, што ніякіх беларусаў няма і што хутка кожны жыхар Гродна павінен будзе прызнаць сябе палякам, а калі хто не захоча добраахвотна, таго прымусяць. ...

...7 лютага, год 1919
Мы хадзілі з дзядзькам Пашам на Сянны рынак. Там рабіў выступ нейкі жыд у фуражцы з чырвонай зоркай. Ён казаў, што месца беларусаў у адзінай сям'і народаў Расійскай Імперыі, і што цяпер, калі гэтая імперыя развалілася, сапраўдную ўладу атрымаў просты рабочы народ. Ён махаў рукамі і крычаў: «Мы славяне! Нас не знішчыць клас рабаўнікоў-паноў!» Людзей было шмат, але яны ўсе адыходзілі ад жыда далей і рабілі выгляд, што яго не заўважаюць. ...

жж-юзеры, читательское, Гродно, история

Previous post Next post
Up