Сёння польскі прэзідэнт абвясціў пачатак … паўстання 1863 году (150-й гадавіны). Што трэба напісаць замест … ?
Урачыстасцяў, вядома.
І трошкі пасунуцца наперад: “пачатак урачыстасцяў, звязаных з… паўстання 1863 году”. Зноў не хапае слоў.
Са святкаваннем? Не. Ушанаваннем? Так. Але так не пішуць. Увекавечаннем?
Паўстанне пацярпела паразу. То бок, паўстанне… што? разграмілі… разагналі… задушылі… ??? Так, дзеяслоў “задушылі” ўжываецца. Чаму не ўжыць, калі, сапраўды, душылі паўстанцаў. На шыбеніцах.
Станіслаў Вакульскі (галоўны герой рамана Баляслава Пруса “Лялька”) - гэта НЕ ЗАДУШАНАЕ паўстанне. Ён вярнуўся ў Варшаву з Сібіры і… раман пра каханне.
У перакладзе на беларуску мову раман Баляслава Пруса “Лялька” днямі выходзіць варшаўскай друкарні “Сава”.