Хто я?

Apr 24, 2009 13:23

Даўно адчуваю: нешта ня так паміж мною і Богам. Неяк я быццам і хачу да яго прыблізіцца, шукаю агульнае паміж намі і ўсімі, але ўсё не атрымоўваецца. І царкву я люблю толькі Каложскую, бо яна для мяне і не царква зусім, а мая-наша-агульная-беларуская сівая гісторыя, ці сведка гісторыі. І вербачкі люблю свяціць, бо гэта яшчэ з даўніны, з тых маіх-нашых часоў, калі дрэва было ДРЭВАМ-СУСВЕТАМ.
Затое калі я пасярод ЗЯМЛІ, калі пад нагамі Глеба і Вада, над галавою Сонца і Месяц, калі Вецер развівае мае валасы, калі ўсё гэтае хараство вакол мяне, яно адначасова і ўва мне і праз мяне. і я ведаю, што гэта было і гэта будзе. Гэта вечнасць, гэта гісторыя, гэта традыцыя, гэта мы, гэта я. І я гэта адчуваю, а не проста кажу. Затое, калі чытаю нешта са святога пісання, заўсёды намагаюся нешта такое хаця б адчуць, бо ведаю, што не разумею сэнса да канца. Але і адчуванняў няма, толькі штучныя намаганні. І чаму гэта заганна? Мая традыцыя мае сівейшы ўзрост, я маю права адчуваць сябе ейнай часткай. Я хачу сябе адчуваць ёю. І буду адчуваць і асэнсоўваць сябе як частку сваёй Зямлі-Сонца-Традыцыі.
Хто я? Я беларуска-крывічанка-моцнаедрэва. І тут мае карані.

карані, этапы

Previous post Next post
Up