ПАЙШОЎ!!!!

Jul 05, 2012 11:02

4 ліпеня, вырашыў наш малы нарэшце пакрчыць самастойна. Прычым доўга думаў - цэлы дзень: на прагулцы доўга стаяў і хлопаўсябе па жывоціку, пасля ўжо калі амаль заснуў на ноч, перадумаў, ускочыў, пайшоў яшчэ з сям'ёю павідацца, і пайшоў ад Жэні да цёткі Юлі, а пасля назад, а пасля да дзеда, а пасля зноў да Юлі, а пасля да мамы, а пасля да бабы, закрэпіў перад самым ложкам ад таты да мамы і па пакоі і па калідоры. І спакойны пайшоў спаць.

этапы, новае-вечнае

Previous post Next post
Up