Дашкевіч

Sep 28, 2011 10:32

Дэпартамент выкананання пакаранняў

Каткоўскай Дар'і Леанідаўны
Праж. па адрасе: ХХХ
Кантактны тэл. ХХХ

З публікацый у сродках масавай інфармацыі я даведалася пра парушэнне правоў зняволенага лідара чэскай міжнароднай арганізацыі «Малады Фронт» Зміцера Дашкевіча. Я абурана сістэматычным парушэннем правоў Зміцера і нечалавечым стаўленнем турэмнай адміністрацыі да зняволенага. Патрабую тэрмінова правесці праверку дзеянняў адміністрацыі месцаў адбывання пакаранняў у адносінах да Дашкевіча па пытаннях:
1) Законнасці і матываванасці заканадаўствам аб адбыванні пакаранняў пераводу Зміцера з калоніі ў іншую калонію;
2) Законнасці дзеянняў і тэрмінаў падчас этапавання Зміцера з калоніі ў калонію;
3) Законнасці ўтрымання, абыходу і выканання правоў зняволенага па месцы знаходжання ў калоніі на цякучы момант.

Таксама патрабую, згодна з жаданнем Зміцера Дашкевіча, выказаным у пісьмовай форме ў лістах, атрыманых ад яго блізкімі, тэрмінова прадаставіць яму сустрэчу з адвакатам.
Пра рэзультаты праверкі і прадастаўлення сустрэчы з адвакатам прашу праінфармаваць мяне пісьмова ў адпаведныя заканадаўству тэрміны.

Дар'я Каткоўская

Для тых, хто далучыцца са сваёй скаргай: адрас ДВП 220006, г.Мінск, вул.Аранская, 1.
Previous post Next post
Up