Sep 10, 2011 15:49
а вапшчэ я праз 3 гадзіны з'яжджаю ў Крым на мыс Меганом, а потым на Jazz Koktebel без мужа і сына, без інтэрнэта і мабільнай сувязі, увогуле без усіх рэчаў, якія мяне акружаюць штодня. З аднаго боку - чакаю і прагну туды, зь іншага - ужо вельмі сумую па іх. Вярнуся ў аўторак, 20.09, мяне можна знайсьці праз смс на беларускі звычайны нумар.