візавае пытаньне на канферэнцыі ЭЗ

Sep 10, 2011 15:34

Пару дзен таму я была на European Union Youth Conference of the Polish Presidency, гэта ўнутраная штогадовая канферэнцыя ЭЗ, на якую ўпершыню запрасілі дэлегатаў з краін Усходняй Эўропы і Каўказу, бо зьбліжэньне з гэтымі краінамі есьць мэтай польскага прэзідэнцтва ў Эўразьвязе. Конкурс дэлегатаў з краін EECA быў адкрыты і мяне нечакана адабралі ( Read more... )

Leave a comment

skryppa September 10 2011, 13:47:00 UTC
Пiздабольства транскантынентальных масштабаў i «асвойваньне эўрабюджэтаў», а воз и ныне там :)

Такiя пытаньнi вырашаюцца хутка, калi гэта асэнсавана i мэтанакiравана. Зараз жа анi эўрачыноўнiкам, анi белчыноўнiкаам не бачыцца нейкага канкрэтнага сэнсу ў нейкiх там спрашчэньнях атрыманьня шэнгенскiх вiзаў для беларусаў. Таму можна падобныя канферэнцыi праводзiць штомесяц i нiчога ня зьменiцца. Дарэчы, гэтыя канферэнцыi i так праводзяцца ўсе апошнiя гады, а ў выніку - пшык.

На падобных «схадняках», памятаецца, вельмі моцна разрывалі шаблон гасьцям з захаду аповяды пра рэальнае становішча рэчаў у шэнгенскіх амбасадах. У адказ на ўсе іхнія «песьні» пра імкненьне «дапамагчы нам не адрывацца ад агульнага эўрапейскага дому» варта было распавесьці, з чым сутыкаецца шараговы беларус пры зьвяртаньні па шэнген. І яны толькі стаялі і ў шоку вачыма лупалі, бо ўяўлялі, што у амбасадах беларусаў сустракаюць з хлебам-сольлю «і ўсім па парадку даюць шэнген» :)

А ўвогуле, мяне шалёна абурае той факт, што розная піздота едзе ў Эўразьвяз сем'ямі і табарамі, атрымоўваюць віды на жыхарства, «садзяцца» на сацдапамогу і плодзіцца да непрыстойнасьці. Пры гэтым ніхто ня хоча хоць як-кольвек інтэгравацца ў існуючую гістарычную сыстэму. А нармальныя беларусы - з адукацыяй і прафэсыяй, з больш-менш добрым сацыяльным статусам ня ў стане без мазгаёбкі атрымаць візу, каб наведаць ЭЗ і ПАКІНУЦЬ ТАМАКА СВАЕ ГРОШЫ, - у якасьці турыстаў.

Нінавіжу, сцуко! :)))

Reply

skryppa September 10 2011, 13:50:44 UTC
Удагоначку:

толькі Польша, а за ёй яшчэ пару краінаў зрабілі нам «афігеннае шчасьце» - бясплатныя нацыянальныя візы. Толькі, каб іх атрымаць, трэба, мякка кажучы, вельмі пастарацца, даводзячы свой радавод ад Баляслава Харобрага :)

Reply

adelka September 10 2011, 14:43:40 UTC
польша апошнім часам увогуле выглядае на самую нармальную амбасаду. але таму туды па пары месяцаў не прабіцца

Reply

skryppa September 10 2011, 14:46:20 UTC
вось, вось - не прабіцца, - аб якое нармальнасьці можна весьці гаворку?

Reply

adelka September 10 2011, 14:42:58 UTC
На падобных «схадняках», памятаецца, вельмі моцна разрывалі шаблон гасьцям з захаду аповяды пра рэальнае становішча рэчаў у шэнгенскіх амбасадах. У адказ на ўсе іхнія «песьні» пра імкненьне «дапамагчы нам не адрывацца ад агульнага эўрапейскага дому» варта было распавесьці, з чым сутыкаецца шараговы беларус пры зьвяртаньні па шэнген. І яны толькі стаялі і ў шоку вачыма лупалі, бо ўяўлялі, што у амбасадах беларусаў сустракаюць з хлебам-сольлю «і ўсім па парадку даюць шэнген» :)

менавіта гэтым я і займалася 3 дні. пры тым, што малдаване і каўказ казалі што з шэнгенам усе ок. пакрыўджанымі былі трлькі мы і азербайджан.

Reply

adelka September 10 2011, 15:31:52 UTC
а вапшчэ цалкам згоднач з тваімі абурэньнямі. пры тым што праблема рэальна лакальная, трошку падобнае есьць у азербайджане і тое нават не настолькі. у астатніх краінах EECA усе больш-меньш ок.

Reply

ex_petra_le September 11 2011, 18:58:54 UTC
"розная піздота едзе ў Эўразьвяз сем'ямі і табарамі, атрымоўваюць віды на жыхарства, «садзяцца» на сацдапамогу і плодзіцца да непрыстойнасьці."

Даша, і ты церпіш у сваім ЖЖ такую расісцкую брыдоту?
Я у шоку.

Reply

skryppa September 12 2011, 07:47:49 UTC
Даша, як ты церпіш у сваім LJ каменты ад людзёў бяз пачуцьця гумару! Я ў шоку :))))))))))))

Petra Leleka, easy baby! Праз маё рок-н-рольнае жыцьцё мяне называлі наркаманам и бісэксуалам. Праз маю апантанасьць блюзам мяне называюць НЕГРАЛЮБАМ. Праз мае прыязныя статункі з жыдамі з усяго сьвету і ўласны альбом «Rebe Skrypa» мяне называлі сыяністам. А вось расістам мяне яшчэ ніхто не называў :)))

Сярод гаўнаедаў, якія сядзяць у ЭЗ на датацыях і нічога ня робяць, нямала і славянаў, і балтаў, і ўсіх па троху. І беларусаў - нават, не паверыш, беларускамоўных, - таксама не бракуе. Але Азыя-Афрыка непараўнальна дамінуе. Ня трэба мае словы прывешваць ярлыком да ўсіх азыятаў ды афрыканцаў. Але, тое што адбываецца ў Эўропе, я папросту імкнуся называць уласнымі імёнамі, хай сабе і празьмерна эмацыйна.

Reply

ex_petra_le September 12 2011, 14:31:21 UTC
1) я Вам не "бэбі", паважаны. Свіней мы з Вамі не пасвілі, на брудэршафт не пілі. Так што напібрацтва для жонкі пакіньце.

2) Бачна, што ў Еўропе Вы не жывяце, а толькі паўтараеце менавіта расісцкія клішэ пра тое, што сюды увогуле можна прыехаць "табарам" і "сесці на дапамогу". Мо Вас здзівіць, але нельга. Ні балтам-беларусам, ні афрыканцам. Але так прыемна думаць інакш, калі самому хочацца, а не атрымліваецца, праўда?

І увогуле, калі Вы такі адукаваны, узнёслы, рок-н-рольны чалавек, а не "пьяны-пьяны, а нармальны" калхазан, то можна навучыцца на адкрытых пляцоўках выражаць свае думкі без таго, каб с ходу некага абражаць "піздоццем". Ці не так?

Reply

skryppa September 12 2011, 14:33:30 UTC
Прощайте, товарищ тролль.

Reply

ex_petra_le September 12 2011, 14:38:38 UTC
ахуець)))
Даша, я троль. ЫЫЫ)

Не с тымі дзяцей хрысціш, маць :)

Reply


Leave a comment

Up