Коцікі, з днём волі вас і нас! кмпкв(с) у гэты дзень мы будзем устраіваць оргіі на галоўных плошчах нашай краіны пакруча чым жалезам па сьціклу!
а насамрэч гэта харошы для мяне дзень у гісторыі - я шмат разоў хадзіла на вулічныя акцыі, уцякала ад мянтоў, піла з сябрамі, забабахала жабіка, хрысьцілі яго ж, малявалі таматным сокам па сьвежавыпаўшым сьнезе, ды ўвогуле - так шмат чаго, што можна ўспомніць!
а сеньня забірала Алеся з садка з чарговым шэдэўрам. ну вы жа бачыце што там лунае, так? я ледзь не прасьлязілася ад змагарскіх пачуцьцяў)) а галоўнае так тэматычна ўгадаў з датай. насамрэч гэты домік - наша дача, я пазнаю плітку, веранду і сьцяг над балконам. Алесішча - лепшы :) ціха ржу, думаючы, як прыфігелі выхавацелькі калі зьвярнулі ўвагу..