и вновь продолжается бой - спажыўцовае

Feb 04, 2011 14:28

Мы тут з калегай пачынаем новы крыжовы паход на беларускі retail (як і большасьць сучасна-беларускага - бессмысленный и беспощадный).

ч. 3 п.25 Правил осуществления розничной торговли отдельными видами товаров и общественного питания:
Товары передаются покупателю в упакованном виде без взимания за упаковку дополнительной платы. Исключение составляют продовольственные товары, предварительно расфасованные продавцом в одноразовые упаковочные материалы (полиэтиленовые пакеты, коробки, стаканы и другие), использование которых допускается техническими нормативными правовыми актами, без герметичной упаковки. По требованию покупателя продавец обязан передать такой товар в бесплатной упаковке.

Такім чынам - усе што пакуецца пры Вас - садавіна, гародніна, салаты, мяса, рыба, кілбаса ігд - мусіць быць у бесплатнай тары. І калі мы патрабуем бесплатную тару - яна мусіць быць такой, якая захоўвае спажыўцовыя якасьці прадукту. То бок салат у паперу не ўгарнеш.

Вапіюшчэе вазмушчэніе вызвана маім "любімым" дыскаўнтарам і аццкімі "Суседзямі" (чума на оба чума). У Суседзях узымаюць грошы за пакеты і кантэйнеры з салацікамі, якія мы набываем у абед. А Дыскаўнтар задраў кошты на аднарозывыя пакеты па 50 рублёў, цяпер на 1 сямейную закупку не менш 700 руб сыходзіць на пакецікі, а гэта, як кажа калега, цэлы талон на тралік! (праўда я на траліку сто год не ездзіла, але калі пачну эканоміць на пакетах - пачну можа :)
Зараз зьбіраем чэкі з усіх крамаў, дзе такое адбываецца, пішам скаргі ў "кнігу ябед" (і фатаграфуем), а потым калі за пэўны час набярэцца паболей фактуры - пішам калектыўную скаргу ўва Ўпраўленьня аховы правоў спажыўцоў Міністэрства гандлю.

І гэта толькі вяршыня айсбергу маіх прэтэнзій да беларускага рытэйлу :) Можна, напрыклад, паўтарыць акцыю змаганьня з інтэрнэт-крамамі, якія ўстанаўліваюць мінімальную суму заказа, а то я зноў часта натыкаюся на такія незаконныя абмежаваньні. Вось яшчэ прыклад як можна зьдзерці з грамадзян 15 тысяч рублеў за міфічныя кампутаровыя паслугі па-за межамі адміністрацыйных працэдур: http://nn.by/?c=ar&i=50005

дискаунтер, спажыўцовае, law, назлобудня

Previous post Next post
Up