стакгольмскі сіндром?

Jan 28, 2011 12:59

У жж Наталькі burbalka цікавая дыскусія наконт "дабрыні" АМАПаўцаў. Што Вы думаеце - гэта слушна і правільна "выхоўваць" сумленьне АМАПаўцаў або гэта праявы стакгольмскага сіндрому - лічыць гэта дабрыней, быць удзячным за мелкапобытавыя ўчынкі "спачуваньня" ад іх ігд.
Разумею, што ўсе неадназначна, мая хрысьціянская палова (а я там напісала што за апошні месяц узровень маёй хрысьціянскасьці стаў ніжэйшы, нажаль) супраць падзяленьня на чорнае-белае і згаджаецца з тым, што сумленьне можна выхаваць без дубінкі і галаперыдолу, мая разумна-скептычная палова гучна лямантуе, што гэта праявы сабжа і што добрыя мянты горш за злых (аналогія - "добры" Латушка горшы за чырвонамордых чыноўнікаў, бо робіць тое ж самае (тые ж рэканструкцыі ігд) але як бы "за нас". цьху.)
Што думаеце?

Беларусь, ?

Previous post Next post
Up