Jan 21, 2011 13:10
Добры Белсатаўскі рэпартаж пра адкрыцьце выставы (без нашай гаварыльні, якая мне ўжо трошку надакучыла і я нават саромеюся, затое зь вязьнямі і экспазіцыяй).
Ну і пасьля сьмешнага інцыдэнту з кнігай-рэцыдывістам Умбэрта Эка "Маятнік Фуко" спадару Умбэрта проыйдзецца напісаць па замове беларусаў кнігу "Рэцыдывісты" каб доўгімі зімовымі вечарамі у камеры дома на канапе нам было што ўспомніць :)
Дарэчы, пра Белсат. Колькі дзен таму я нарэшце стала сталым гледачом - усталявала талерку. У той жа дзень на сайце "Нашай Нівы" з'явілася інфармацыя, што аўдыторыя Белсату дасягнула мільёну гледачоў. З чыстым сумленьнем лічу сябе мільённым гледачом Белсату :)
плошча 2010,
Беларусь,
відзеакарцінкі,
салідарнасьць