Як я была зоркай: пра салідарнасьць на Белсаце

Jan 12, 2011 19:33

Насамрэч вакол усе сумна і страшна ад таго, што невядома што рабіць далей. Я пра ператрусы, рэпрэсіі, аўтарадыё, усю гэтую асіметрычную тэрарэстычную дзяржаўную агонію..

Таму я раскажу як я была зоркай :) Тым больш што гэта ўсе пра гэта - пра нашу акцыю салідарнасьці з вязьнямі, якая яшчэ не скончылася: цягам студзеня мы працягваем раздаваць грашовую дапамогу, 19 студзеня на Машэрава 8 адкрываецца выстава - пра Плошчу, пра і для вязьняў, пра людзей і салідарнасьць - але пра гэта будзе падрабязьней потым.

Але па парадку - мой стужка- і ўжо не стужкафрэнд Дзіма hurnievic запрасіў мяне ў Варшаву для здымкаў у яго праграме ПраСвет з вынікамі 2010 году, наша акцыя салідарнасьці - адзін з галоўных вынікаў 2010 па версіі Белсату і я зь імі згодная. Для мяне асабіста гэта вынік і падзея году, і году не толькі 2010, але і 2011.



вось так рыхтуюць і робяць спецыяльны мэйкап перад здымкамі. мне здавалася, што я і так нічаво, а намалявалі зь мяне зусім прыгожую :)



я падрыхтавался і чакаю, пакуль прыйдзе мая чарга ісьці ў студыю і страшна баюся, што я не ведаю што казаць і што рабіць - я ўпершыню здымалася ў студыі тэлівізіі. ад страху я тупа хіхікаю :)



...і тут я так унізапна ўбягу ў кадр і ўсе раскажу... - мне расказваюць як і што трэба рабіць падчас здымкаў :)



здымкі. так усе выглядае з аператарскай-рэдактарскай рубкі, там куча людзей у навушніках, каторыя яшчэ нешта кажуць дзіму ў схаваны ў вуху мікрафон ("Дзіма, спыняй яе! Часу няма" :)))
Здымкі робяцца без дубляў і амаль ніколі не рэжуцца. Прынамсі мяне не парэзалі зусім. Таму што я не ругалася матам :)



здымкі - куча камер і людзей вакол, і ўсе нешта робяць :)



з нас здымаюць мікрафоны, а я спрабую прымазацца да зорнай славы красунчыка Дзімы :))))



за тое што ў Варшаве танныя туліпаны я тэлезорка мой муж krebsik падарыў мне букет туліпанаў, якія прагулялі з намі цэлы дзень па Варшаве, ехалі ноч дадому і з тых часоў зусім не завяўшыя стаяць у вазе ўжо 3 дні!! вось якія туліпаны ў Эўразьвязе - есьць да чаго імкнуцца! :) А вось жоўтую архідэю імем Мытнага зьвязу Расеі, ЭрБэ і Казахстану на мяжы ў мяне адабралі (а вось да 01.07.10 можна было вазіць што я і рабіла)

Рэзультат здымкаў у выглядзе інтэрвію са мной можна паглядзець у запісу: у праграме ПраСвет ад 9 студзеня з 8-ай хвіліны па 20(але папярэджваю - скролінгу няма ляляля!)

брузжу: 1. вельмі нязручны браўзэр на сайце Белсату (і ўвогуле нізкае юзабіліці сайта) - павольна грузіцца, падвісае, няма скролінгу. мама мяне яшчэ пытаецца як спампаваць твой ролік, бо бацькі зьбіраюць мае публічныя праявы напамяць і сваякам паказваць :)
2. зьнялі не з таго боку у мяне там морда тоўстая не люблю свoй выгляд збоку, у фас я значна прыгажэй :)) ды і сяджу завесіўшыся валасамі - каб ведала, зрабіла б іншую фрызуру :)

а ў астатнім мне ВЕЛЬМІ спадабалася здымацца! а яшчэ было вельмі весела нязмушана і прыемна, а іншым пра нас, спадзяюся, - цікава і карысна, мы стараліся. Вялікі дзякуй, фрэнд hurnievic!

плошча 2010, Беларусь, відзеакарцінкі, сцылка, праміня, салідарнасьць

Previous post Next post
Up