пад лозунгам "Хто ня знойдзе баравік - атрымае ў дупу цвік!" прагулялася з мужам у выходныя ў лес. 2 гадзіны бадзяньня па абсалютна бязгрыбнаму лесу (а яны там заўжды раней былі!) давяло мяне да гістэрычнага ныцьця "пайшлоўсёнафіг, хачу дамой!" роўна ў момант агучваньня мужу гістэрычных сентэнцый выплыла на палянку дзе было адначасова 8 баравікоў. за наступныя паўтары гадзіны знайшлі 71 баравік.
што ты мілая смотрыш іскаса нізка голаву накланя? "усталые, но довльные они возвращались домой"
навіны губагрыбазакаткі і іншай утылізацыі: за апошнія 2 тыдні закатана 4 паўлітровых слоікі масьлятаў, 6 слоікаў баравікоў, 1 слоік польскіх-зусім маленькіх-прыгожых. насушана 1,5 літры сушаных грыбоў, замарожана 6 пакетаў адвараных лісічак, 2 пакеты сырых мелканарэзаных баравікоў (у гэтым годзе вырашыла паспрабаваць такі від утылізацыі). а колькі грыбоў утылізавана наўпрост унутр шляхам супу і смажанкі - аж страшна ўзважыцца :)
учора таксама ўпершыню за год пакаштавала горача паважаныя мною паганкі грыбы-парасоны - афігенна смачна.
адзінае шкадаваньне наконт хуткага ад'езду ў Монтэнегра выклікае толькі прапусканьне найгрыбных дзён, пасьля звароту пасьпею хіба што на апенькі і позьнія чырвонагаловікі.