балет "Рагнеда" (тэатральнае)

Jun 10, 2010 06:15

учора была на балеце "Рагнеда" (бачыла яго больш за 10-15 год таму калісьці, а бацькі - ніколі).
сыйшлі ўражаныя (мы з мамай цалкам уражаныя пазітыўна і захопленыя, тата заўважна быў уражаны сучаснасьцю і некласічнасьцю балета). неверагодна, але напрыканцы нават такі сухар як я ледзь не расплакаўся (пад хоравыя сьпевы і адраджэньне Полацку). увогуле, сцэнаграфія, масавыя сцэны і эмацыйная перадача падзей - шыкоўныя. я зразумела, што класічны балет - не зусім маё, а вось такое чапляе. ну заўжды і нешта нацыянальна-беларускае (а там менавіта такое) мяне таксама  чапляе і кранае, гэта прадказальна. карацей, зараз "Рагнеда" нумар адзін у маім персанальным рэйтынгу балетаў (брава, у першую чаргу Елізар'еў і Мдзівані!). і па публіцы было бачна, што я не адзіная ў сваім захапленьні, бо ў параўнаньні з "Эсмеральдай" і "Спячай прыгажуняй", на якіх я была ў траўні, заля крычала брава, былі авацыі, хлопалі хвілін 10.
У чэрвені яшчэ ідзем на "Стварэньне сьвету" і "Рамэа і Джульетта". Усе гэта калісьці ў дзяцінстве і падлеткам я бачыла (у рамках культаурнай праграмы маей мамы :) - яна нават зараз на дарослыя балеты хоча цягнуць Алеся, а я пакуль супраць бо яму яшчэ рана, складана, не хачу турбаваць іншую публіку), але зараз цікава бачыць зусім па-іншаму.
У тэатры з пазітыўнага і цікавага - нефармальна апрануты надта мілы дырыжор, процьма замежнікаў (адчуваеш сябе як у нармальным эўрапейскім горадзе ў сумесі моваў вакол. праўда кітайцы у шэрагу каля нас яўна не ўкырылі ў чым фішка і сутнасьць балета), таксама прыкольны перапад у адзеньні публікі - ад вечаровых сукенак з голай сьпіной і пярлінамі да джынсаў і маек-алкагалічак псіхадэлічнай афарбоўкі. з таго што расчароўвае - адсутнасьць марозіва "як у дзяцінстве" (пламбір у вазаяках з цёртай чакалядай зьверху) - я па ім сумую, у дзяцінстве гэта была суперматывацыя каб ісьці з бацькамі ў тэатр (хаця нават дзякуючы пламбіру я на змагла палюбіць оперу :) таксама раздражняюць сярпы-молаты ля сцэны і адсутнасьць туалетнай паперы ў прыбіральні. але гэта дробязі :)

Беларусь, life

Previous post Next post
Up