я бываю дзевачка такая дзевачка

Apr 29, 2010 11:04

Была на вясельлі і выпадкова пару разоў трапіла ў кадр:



першы фотаздымак мне так падабаецца што я нават зрабіла зь яго юпік: на ім такі дзіцяча-прыгожы твар. у той жа дзень ахоўнікі не хацелі пускаць мяне ў Doodah King без пашпарта (а хто на вясельле бярэ пашпарт!) бо меркавалі, што мне няма ні 21, ні нават 18 год. Дробязь, а прыемна :)




На гэтым здымку мяне цікавяць валасы. Бо на мае недаўюшчыеся валасы мне хочацца або рабіць карвінг або выпрамляць іх прасам для валасоў. Я думаю - мне набыць прас для валасоў (суць утюг для волос) Хто карыстаецца? валасы не надта псуюцца? ці магчыма такой крыварукай дзевачке як я нармальна раўняць валасы сабе самой ці будзе абышто?)



выразала з фатаздымка свой прыкід цалкам. шкада што не бачна дэкальтэ, яно там огого! дарэчы, я сама выхадзіла замуж у гэтай жа сукенцы - у нас на вясельлі былі мы, мае бацькі і 2 сьведкі так што кактэйльны строй было самае тое, а потым мы паехалі на рыбалку і на шашлык на лецішча, і гэта сапраўды было выдатнае вясельле. Калі не забуду пашукаю вясельныя здымкі, сто гадоў іх не бачыла, а ў гэтым годзе нашым штампам у пашпарце будзе ўжо 7 год дарагі муж падары мне калечка а то абручальны пярсьценак звальваецца з пахудзеўшых пальцаў!!



не люблю свой профіль вельмі і не люблю калі фатаграфуюць а я не ведаю, але тут яшчэ цярпіма і фатаграфія падабаецца па колеры і атмасфэры (гэта ў "Грунвальдзе" - дзе быў пачатак вясельля, а канец быў у Дудзе, дзе я ацкі жжгла, аб чым нават пісалі некаторыя жжысты :)

ПС дарэчы, аўтар здымкаў - Евгений Оцтецкий

private, праміня, прамежду намі дзевачкамі, латентное блондинко

Previous post Next post
Up