тры рэчы, якім я так і не змагла навучыцца

Mar 27, 2010 13:56

есьць 3 дзейнасьці, якім я не змагла навучыцца, нягледзячы на перыядычныя намаганьні, але насуперак усяму хацела б умець:
- круціць хулахуп (спрабавала тысячу разоў - але з вузкімі сьцегнамі і маім пузікам хулахупу няма на чым правільна боўтацца :)) а каб умела то зараз бы накруціла сабе прыгожую тонкую талію і плоскі жывот.
- есьці ежу японскімі палачкамі - спрабавала сама і вучылі разоў 20, але ў мяне зь дзяцінства есьць пэўныя праблемы з недаразьвітасьцю мелкай маторыкі (размаўляю я пры гэтым огого)) але дрэнна раблю акуратна дробныя рэчы, што не замінала амаль вучыцца ў ліцэі пры акадэміі мастацтваў :) а каб умела, то не прыходзілася б пазорна ў сушачных прасіць прынесьці мне дзіцячыя палачкі :)
- друкаваць усьляпую (я друкую хутка, але ўпаўвока заўжды гляджу на клявіятуру, хаця прыкладна раскладку кірылічную памятаю, але калі зусім не гляджу то адразу друкую веельмі павольна). а каб умела, то друкавала б яшчэ хутчэй і рабіла б меней абдруковак, бо адразу б глядзела на манітор.
прызнавайцеся, спадарства, хто яшчэ не ўмее з агульначалавеча-распаўсюджаных дзейнасьцяў: плаваць, шнуркі завязваць, касічкі плесьці, мм? :)

латентное блондинко

Previous post Next post
Up