Dec 19, 2009 13:45
Калі я была маленькая, хадзіла ў школу, насіла фенечкі і слухала рок і панк, мне здавалася, што 27 гэта абсалютна недасягальная лічба. Маральная дэградацыя, старасьць і ўпадак. Ну вы ведаеце - Цой, Джоплін, Дзягілева, Кабэйн і ўсе такое. Так што я цяпер проста суперстар ува ўсіх сэнсах :) Ніяк не магу вызначыцца цяпер - 27 гэта многа, мала, нармальна або пофік)
Сеньня прыгожы дзень (на мой ДН сьнегападу не было ўжо гадоў 10! :), у мяне класныя падарункі атрыманыя і чакаюцца, затое мой нашчадак в'юнаша Алесік сеньня ўночы падараваў мне тэмпературу 39, так што сьвяточныя мерапрыемсівы пераносяцца на Каляды.
праміня