Dec 14, 2009 13:00
Хлопчык наш размаўляе добра, але самыя вялікія цяжкасьці вымаўленьня ў яго выклікаюць імены па бацьку. А ў нашых садках выхавацелькі і нянечкі ўсе спрэс павінны называцца па імені-імені-па-бацьку (цьху на іх саўковыя традыцыі, я таксама дрэнна запамінаю доўгія спалучэньні іменаў), не каб Спадарыня Марыя або Спадарыня Алена звацца, значна больш інцілягентна і выкшталцона.
Гэта былі ўводзіны, а цяпер я прапаную Вам угадаць імены выхавацельніц і нянечкі нашай групы ў выкананьні Алесіка:
нянечка (у лепшых савецкіх традышнз завецца толькі па імені па бацьку) - Нахуеўна,
выхавацелька Церебімаўна (у мяне, прабачце, асацыяцыі выключна з тым, што можно теребить)
выхавацелька Лёлячэслава
Вашы варянты? :)
неяк калі ржалі з сябрамі з гэтага факту, прыдумалі ідэю - стварыць шматсерыйны комікс пра вар'яцкіх садочкавых выхавацеляк Нахуеўну і Церебімаўну у лепшых традыцыях Нікіцічны і Маўрык'еўны, Бівіса і Батхеда, Саус парку.
UPD Падказваю: Нахуеўна яшчэ называецца Валеўна Халеўна (гэта як успомніць так і скажа)
UPD 2 Адказы
Нахуеўна - Міхайлаўна, Церебімаўна - Казіміраўна, Лёлячэслава - Вольга Вячаславаўна
бугага,
жабік наквакаў