Dec 01, 2009 16:34
Каляндарная зіма наступіла, а сьнег не выпадае, бо я, мярзьлячка, да гэтай зімы падрыхтавался - замовіла са штатаў поўны камплект тэрмабялізны зь верхам нізам і тэрмашкарпэткамі (пакуль буду ў іх спаць :), а прыкладна праз тыдзень прыедуць шакаладнага колеру Уггі. Але каб зіма была такая сухая, цёплая і бясьсьнежная, як апошнія пару дзён - я толькі за. Але ж сьнег павінен ляжаць у сьнежні, а не ў красавіку, бо наконт сьнега ў красавіку ў мяне сумневаў няма, але ўжо з'явіліся сумневы наконт сьнега на Каляды і Новы год. Як вы лічыце, будзе сьнег?
І яшчэ мне тут пытаньне зімова-сьвяточнае задалі - ці не ведаеце вы дзе замовіць каманду беларускамоўных калядоўшчыкаў для сьвята ў школе? (а мо і мы б да сабе ў садок зацягнулі :) і колькі гэта прыкладна каштуе?
Мне, дарэчы, ужо званіў Дзед Мароз ("тата, ведаеш, дзед мароз знайшоў мамін нумар тэлефона!!!") і сказаў, што алесікаву замову выканае і ўжо знайшоў для яго падарунак.
праміня,
life