Это жопа

Mar 17, 2009 10:19

Калі ў мяне з'явіліся першыя фарбы для тканіны, я вырашыла патрэніравацца на чым-небудзь простым і асабліва непатрэбным. Выбар быў зроблены на карысьць чорных майткаў (трусов, для тых, хто са слоўнічкам разьбірае мае жж-каракулі:) мадэлі "парашуты" (то бок не танга, не стрынгі, не шорты, а звычайныя майткі з закрытай попай з троху нізкай таліяй). Фарбы былі контурныя і аб'емныя. Майму ўнутранаму сьвету адпавяла карцінка на ўсю попу наступнага выгляду і зьместу:
пасярод чорных майтокў ззаду было напісана белым аб'емным контурам ЭТО ЖОПА (што цалкам адпавядала рэчаіснасьці), вакол лёталі рознакаляровыя глямурныя сардэчкі з крылцамі, і нейкая дзіцяча-дзявочая мішура абрамляла сей базісны надпіс прам как у пялевіна Хуй. You always get to the basics. Шчыра кажучы, выглядае добра і густоўна :)
Труснякі гэтыя былі не для службовага карыстаньня, існавалі сабе ў маёй шафе амаль без сустрэчаў з прадметам паняцьцем, пра які на іх напісана. І вось нядаўна у ранішняй незамутнённасьці сьвядомасьці я апранула гэтыя майткі, а ўвечары ў мяне намячалася ёга. Займаюся я ў спартовых легінсах, чорных трыкатажных, якія пры пэўнай нацяжцы на маіх дзявочых булках могуць даць магчымасьць даведацца пра мае тайныя малюнкі на бялізьне. Пераапранаючыся на заняткі я таксама не задумалася, ШТо за майткі на мне апрануты, бо сьпераду яны абсалютна звычайныя. Падчас ёгі бываюць практыкаваньні, якія мы робім з дапамогай інструктара або калег. Дык вось стаю я ў позе Адхо Мукха Шванасана (Сабака мордай уніз) - вось так -

і інструктар падыходзіць каб дапамагчы мне шчыльней прыціскаць пяткі да падлогі і слушна паставіць таз, націскае мне на гэты сам таз і праз пару секунд я чую ізумленны гучны шэпт - оооо, это жопа...... уяўляеце, як валяліся на падлозе усе наведвальнікі :-)

праміня, йога, гыгы, латентное блондинко

Previous post Next post
Up