Сінсацыя! Піт Паўлаў прадсказаў выбух каля стэлы раней за Алекса Рыгоравіча :)

Jul 09, 2008 13:26

Слухала раніцай у машыне "Гарадзкіх" і што вы думаеце?! - Сапраўды, сінсацыя!
Гл. выдзяленьні:

Стаю на прыпынку як манэкен, чакаю чагосьці ведаем, ведаем, чаго ты чакаеш..
па тварах сьмігае прамень-энэрганосьбіт канструкцыя выбуховага дзявайса?
і сёньня і ўчора падвышаны ціск, антыцыклён
я слухаю дыск апошні дыск і трапляю ў палон

праходзіць натоўп скрозь мяне, скрозь думкі і мары
і пакідае сьляды свае на тратурары крывавыя сьлядочкі..
я адчуваю падземны рух, я прадчуваю на вуліцы
моцны, раптоўны выбух, яна абудзіцца ноў коментс! ворганы, ау!

як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
нешта павінна адбыцца, а акалічнасьці нас не датычацца безумоўна, акалічнасьці датычацца сьледчых...

стаю і сыгналы аднекуль прымаю нібыта антэна
сыгналы прыймаю і перадаю, праз вочы і нэрвы дапытаць і ператрэсьці! замоўнікі выбуха - зялёныя чалавечкі!

....

як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
я ў самым цэнтры сталіцы, але пад уладай акалічнасьцяў указаньне на геаграфічную кропку. стэла - самы цэнцер нашгага хрустальнага сасуду

Я лічу, што цяпер усё ў справе "гайкі vs хрустальны сасут" не засталося амаль ніякіх пытаньняў.
Мне - медаль!

politique, гыгы

Previous post Next post
Up