сямейная драма ў пральнай машыне

Jun 02, 2008 10:12

Вось я ўпэўнена - шкарпэткі зьнікалі ўва ўсіх. Быццам бы запіхвала любімыя шкарпэткі ў люцікі і самалёцікі ў пралку-сьціралку, а потым оп-па пасьля сушкі з'яўляюцца адзінокія няспаранныя ўва ўсіх сэнсах гэтага слова шкарпэткі. І паўстае ў паветры нямое пытаньне - як так? Я заўжды думала, што можа іх варуюць іншапланяцяне у перапынках паміж будаўніцтвам нацыянальнай беблеоцегі або над гэтай праблемай б'юцца ў экстазе лепшыя і сьвятлейшыя глузды чалавецтва..
Фік! Аказваецца, што найспрытнейшыя і найазумнейшыя са шкарпэтак ведаюць лазейку ўглыб механізма пральнай машыны. І ў маей незацейлівай індэзітушцы шкарпэткі абразавалі калонію-пасяленіе ці філіал брэсцкага панчошна-шкарпэтачнага камбінату ў выглядзе ячэйкі шкарпэтачнага опшчаства, так бы мовіць.
Учора майстар знайшоў у нетрах пральнай машыны адну жаночую і адну мужчынскую шкарпэтку, і, уяўляеце! яны завялі ўжо адну дзіцячую шкарпэтку (у палосачку). А яшчэ адна жаночая шкарпэтка была падраная на ласкуткі і ашмёткі. Мяркую, гэта тая жаночая ў люцікі зьнішчэла канкурэнтку, каб яна не замінала её заводзіць дзіцячую шкарпэтку з чорным-чорным прадстаўніком мужчынскай паловы. А яшчэ гэтая шкарпэтачная сямейка выла і шкрэблася падчас працы пральнай машыны вось я і засумнявался тагда. А я, ізьверг, сеньня парушыла іх сямейнае шчасьце. За 60 баксаў прамеждупротчым. Затое таямніца зьнікаючых шкарпэтак раскрытая!
У працяг сямейнай драмы: палучыла ад крэбсіка, узбударажанага крытыкай пральнамашыннага майстра, па прэкраснай апецітнай дупе за тое, што надта шмат бялізны пхаю ў пральную машыну. так што, хатнія гаспадынькі, будзьце бдзіцельны! беражыце вашы дупкі!

латентное блондинко, жыцьцё-маё-пальцам-піханаё

Previous post Next post
Up