УВАГА: Дапамога дзеткам!!

Feb 27, 2008 01:28

Cябры!
Пэўны час таму burbalka напісала пост пра артыкул "Учімся говоріь по-русскі"(пра асьветніцкую дзейнасьць цёткі вітамінаўны ў кобрыне), разьвярнулася шырокая дыскусія, пры чым ня толькі ў наталкіным блогу, але і наўпрост на сайце сумняваюшчыхся. Неўзабаве прыйшоў адказ.
Я зьвяртаюся ў першую чаргу да ўдзельнікаў той дыскусіі, а таксама да неабыякавых людзей. У нас есьць рэальная магчымасьць дапамагчы.
Персанальна мы з krebsikам назьбіралі ўжо каля 80 даляраў.
Я заплянавала набыць наступнае:

1. Дзівідзі (думаю, звычайны гарызонтаўскі) - каля 150 тыс. + 2 мікрафоны па 35 тыс.
2. 10 кампактаў дзіцячых казак і калыханак(адсюль) - 110 тыс.
3. 12 асобнікаў кніжкі "Чую. Бачу. Гавару" (імхо - найлепшы варыянт для гэтай справы) 240 тыс.
4. 2-3 асобнікі "Добрых вершаў" і 2-3 "Аз-букі" (каля 100 тыс.)
5. Дзесяць беларускамоўных плякатаў з азбукай (ужо замовілі, 25 тыс.)
6. 12 камплектаў "Какоса-маракоса" = 24 тыс.
Агулам каля 700-800 тыс. руб. Я лічу, што такую мінімальную суму інтэрнэт-супольнасьць неабыякавых да беларускамоўных дзетак людзей абавязкова павінна сабраць. Калі назьбіраем болей - набудзем больш цікавых і патрэбных кніжак. Усё ў нашых руках!
Кантакты: да жж-юзэра burbalka, або праз мяне - apalonik at gmail.com +37529 395 73 99 Дар'я

Таксама: шукаюцца кампакты з дзіцячымі караоке (і бел. і рус.)

Вітаецца: грашовая дапамога, канструктыўная крытыка, шырокі піяр гэтага тэксту (таксама на іншых рэсурсах акрамя жж), іншыя дабрачынныя прапановы і ахвяры, і людзі, ахвотныя з'езьдзіць у Кобрын. Загадзя вялікі дзякуй!
Таксама загадзя прабачаюся за магчымыя будучыя рэпосты і кроспосты

кобрын

Previous post Next post
Up