Таварышы! Эці мужчыны цяпер зьдзекваюцца зь мяне ўдвох! Доколе!
Кароча, па парадку.
Загадкай апошніх двух тыдняў было тое, чаму Алесік, калі я сяджу на гаршчку на ўнітазе ў прыбіральні (само сабой з адчыненымі дзьвярмі - маладыя бацькі зразумеюць:)) дык вось чаму Алесік нясёцца да мяне на ўсёй хадзе і заўжды!! паказвае карову (таксама сьмешнае - ён нядаўна нешта наблытаў і замест паказваньня рожак затыкае вушкі і мычыць мууу ну нават не мууу а як рожаніца ў радзале ён мычыць шчыра кажучы) І тут сеньня, падчас чарговага сэансу сядзеньня тамака на мяне сьнізашло! Наш татачка, каторы
krebsik, часьценька каментуе гукі з прыбіральні наступнай прысказкай (голасам сварлівай хахлухі): "А хтойта там ссыць як карова? Цю, гэта ты доньку! ну пісай-пісай, доченька!" Дык гэты малы засранец паказвае карову калі я хаджу ў туалет, разумееце?! Мы ржалі да сьлёз.
Але галоўнае, мае даражэнькія, заўжды памятайце - ўсё, абсалютна ўсё, што вы кажаце ў прысутнасьці дзіцяці адбіваецца ў ягоная сьвядоммасьці! Так што Донт воррі бі хэппі бі кэрефул!